Віртуальная Іўеўшчына
Гісторыя/История

сцігане

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У XVII — XVIII ст. уласніцкая вёска Сцігань у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Адносілася да Ліпнішкаўскага староства. 3 1795 г. у Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 203 рэвізскія душы, у складзе маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. У 1861 — 1862 гг. адбыліся сялянскія выступленні. У выніку сялянам былі вернуты іх сенакосы. У 1885 г. 543 жыхары, у 1897 г. у вёсцы 94 двары, 571 жыхар, у выселку 1 двор, 7 жыхароў. У 1905 г. 603 жыхары, 821 дзесяціна зямлі. Частка насельніцтва займалася сплавам лесу. У 1909 г. 108 двароў, 669 жыхароў, якія мелі 195 галоў буйной рагатай жывёлы, 91 каня, 586 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства. У 1921 г. 110 двароў, 518 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска(136 двароў, 638 жыхароў) у Князікоўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. Адкрыта пачатковая школа. 3 28.6.1941 г. да 9.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё». 3 1954 г. у калгасе «Маладая гвардыя», з 1986 г. у калгасе «Авангард». 3 9.9.1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. Цяпер у складзе калгаса «Ліпнішкі». Працуюць клуб, бібліятэка, магазін. У 1999 г. 94 двары, 158 жыхароў.

       Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006

Наши друзья Международный Клуб фамилии Гецевич